Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры нападу ў Грозным


У Грозным у выніку нападу ваяўнікоў на парлямэнт Чачэніі загінулі два супрацоўніка міліцыі і загадчык гаспадаркі будынка, 17 чалавек параненыя, у тым ліку 6 міліцыянтаў, паведаміла прадстаўнік рэспубліканскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту.

Спэцапэрацыя супраць ваяўнікоў завершаная, усе тыя, хто нападаў забітыя. Ніхто з дэпутатаў не пацярпеў.

Сёньня раніцай на тэрыторыю ўрадавага комплексу ў Грозным праніклі трое ваяўнікоў. Адзін з іх падарваў сябе ля будынка парлямэнту, двое іншых забарыкадаваліся на першым паверсе і таксама падарвалі сябе.
XS
SM
MD
LG