Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра гэта ў інтэрвію агенцтву BNS скааў літоўскі палітычны аглядальнік Кястуціс Гірнюс. На думку палітоляга, А.Лукашэнка будзе задаволены візытам, хоць падчас яго ён можа пачуць непрыемныя заўвагі аб стандартах дэмакратыі.

“Калі А.Лукашэнка адчувае ціск, візыт для яго карысны, нягледзячы на тое, што ён можа пачуць і крытыку на свой адрас. У тым, што гэта можа не спадабацца Расеі, я таксама не сумняваюся. Але калі б Літва вельмі старалася дагадзіць Расеі, гэта прынесла б ёй больш шкоды, чым карысьці", - сказаў агенцтву BNS К.Гірнюс, падкрэсьліўшы, што літоўска-расейскія дачыненьні больш залежаць ад пазыцыі Масквы.

Прэзыдэнцкія дарадцы паведамілі, што Д.Грыбаўскайце прыедзе ў Менск як прадстаўнік “тройкі” АБСЭ. ­ У наступным годзе Літва будзе старшыняваць у гэтай арганізацыі.

Паводле дарадцы Даруса Сямашкі, Д.Грыбаўскайце будзе размаўляць з А.Лукашэнкам пра тое, што сьнежаньскія выбары ў Беларусі павінны адпавядаць стандартам АБСЭ.

Падчас візыту прэзыдэнтку будзе суправаджаць міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які плянуе падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб памежным руху. На падставе гэтага пагадненьня будуць створаныя ўмовы для таго, каб жыхарам 50-кілямэтровай памежнай зоны з абедзьвюх краін было лягчэй перасякаць мяжу.

На сайце прэзыдэнта Беларусі паведамляецца, што падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца разьвіцьцё гандлёвага і эканамічнага супрацоўніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG