Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыя пратэсту ў Францыі


У Францыі сёньня адбываецца шостая па ліку агульнанацыянальная акцыя пратэсту супраць павелічэньня пэнсійнага ўзросту.

Чакаецца, што дэманстрацыі адбудуцца ў больш, чым двухстах гарадох краіны.

Шматдзённыя забастоўкі работнікаў транспарту і нафтавых прадпрыемстваў ужо прывялі да парушэньня работы транспарту і недахопу паліва.

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў учора, што не адмовіцца ад пэнсійнай рэформы, якую лічыць вельмі неабходнай з-за вялікага дэфіцыту пэнсійных фондаў.

Галасаваньне па законапраекце ў французскім Сэнаце адбудзецца да пятніцы. Калі ён будзе прыняты, то пасьля гэтага закон паступіць на канчатковае разгляд у аб'яднаны парлямэнцкі камітэт.
XS
SM
MD
LG