Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Акрамя нашага прэзыдэнта, нікога ня ведаю нават у твар”


Ці вызначылі свайго кандыдата на прэзыдэнта выбарцы за два месяцы да дня галасаваньня? Гэтым пытаньнем у мінакоў на вуліцах Менску цікавілася карэспандэнт Свабоды.

Карэспандэнтка: "Роўна два месяцы засталося да прэзыдэнцкіх выбараў. Ці вызначыліся вы з выбарам?"

Спадарыня: "Не. Для мяне мала інфармацыі. Магчыма, што яшчэ ня час, магчыма, пасьля стане больш інфармацыі, калі пачнецца перадвыбарчая агітацыя. Бо, акрамя нашага прэзыдэнта, я нікога ня ведаю нават у твар".

Юначка: "Так, я зрабіла свой выбар. Я буду галасаваць па-старому – за Аляксандра Рыгоравіча. Я лічу, што ён шмат зрабіў для нашай Беларусі на сваёй пасадзе, і я не хачу мяняць прэзыдэнта, бо ня ведаю, хто патрапіцца і што будзе з нашай Беларусьсю ўвогуле".

Спадар: "Я вызначыўся з выбарам, але ці будзе карысьць ад маіх вызначэньняў? За іншага буду галасаваць, бо трэба нешта мяняць. Не павінна так быць, каб увесь час адно і тое ж".

Спадарыня: "За Лукашэнку буду галасаваць, за каго яшчэ? Тых ня ведаем, я іх ня бачыла нават ні разу нідзе: ні ў друку, ні па тэлебачаньні. Якая ў іх праграма, хто яны самі — адкуль я ведаю, за каго зь іх галасаваць? Так што выбар у нас адзін".

Юнакі: "Нават ня ведаем, што сказаць… За Аляксандра Рыгоравіча будзем галасаваць – за стабільнасьць".

Спадар: "Ня вызначыўся, але ня той, што ёсьць".

Спадарыня:
"Учора кампутар глядзела, меркаваньні свае былі – штосьці ёсьць. Хацелася б чагосьці іншага, бо здаецца, што можа быць лепш".

Юначка: "Буду галасаваць за цяперашняга прэзыдэнта, бо ўявіць кагосьці іншага на гэтай пасадзе проста немагчыма".

Спадар:
"Няма прэтэндэнта іншага, чым цяперашні. Я чытаю і "Народную волю", і "Нашу ніву", але я там нічога не чытаў, каб дакладна ведаць, з кім яны будуць супрацоўнічаць, хто будзе ім дапамагаць. Тое, што было пяць гадоў таму — тое і цяпер перапяваюць".

Спадарыня: "Вызначылася. За прадстаўніка БНФ — Беларускага народнага фронту".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG