Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Ірану ўзяў удзел у пасяджэньні па Аўганістану


Прадстаўнік Ірану ўзяў удзел у пасяджэньні высокага ўзроўню па Аўганістану. Злучаныя Штаты заявілі, што ня мелі ніякіх праблемаў з ягоным удзелам. Міжнародная “кантактная група” сабралася ў панядзелак у Рыме. У яе склад уваходзяць прадстаўнікі аўганскага ўраду, НАТА, Эўразьвязу, ААН і некаторых іншых краінаў і арганізацый.

Адмысловы пасланьнік ЗША ў справах Аўганістану і Пакістану Рычард Холбрук заявіў, што перамовы не кранаюць пытаньня ядзернай праграмы Ірану.
XS
SM
MD
LG