Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, днём і ноччу – дождж, тэмпэратура +5-7 С

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У штаб-кватэры Партыі "Справядлівы сьвет" – прэсавая канфэрэнцыя каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары – 2010".

У фальварку “Добрыя думкі” у Менску – адкрыцьцё выставы графікі Аляксея Марачкіна "Постаці"

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Страсбур, Францыя, працяг пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнта

Давіль, Францыя, завяршэньне саміту прэзыдэнтаў Францыі Н.Сарказі і Расеі Д. Мядзьведзева і канцлера Нямеччыны А.Мэркель

Люксэмбург, Нарада міністраў краін Эўразьвязу

Візыт прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса ў Іран

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1453 – капітуляцыя англічан у Бардо. Канец Стогадовай вайны

1960 – урад ЗША ўвёў эмбарга на гандаль з Кубай, кіраванай Фідэлем Кастра

1984 – У Польшчы агентамі спэцслужбаў забіты папулярны прапаведнік, прыхільнік “Салідарнасьці” ксёндз Ежы Папялушка

1988 – Створаны аргкамітэт Беларускага народнага фронту за перабудову "Адраджэньне".

МІНУС 365:


“У змаганьні за незалежнасьць Беларусі я – дракон”, – інтэрвію з А. Мілінкевічам для перадачы “Тыдзень з радыё Свабода”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Праўда – бесьсьмяротная, а мана гіне хуткай сьмерцю!” – Ежы Папялушка.
XS
SM
MD
LG