Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі – за пэнсійную рэформу


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заявіў, што не адступіць ад свайго пляну павялічыць пэнсійны ўзрост у краіне, нягледзячы на масавыя пратэсты, якія працягваюцца ўжо тыдзень.

У краіне страйк прывёў да спыненьня 12 нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, блякадзе паліўных тэрміналаў і спыненьня паставак бэнзіну на сотні аўтазаправак. Страйкуюць таксама кіроўцы грузавікоў і супрацоўнікі чыгунак. За апошнія дні ў краіне графік руху цягнікоў быў скарочаны ўдвая.

Ва аўторак не выканае паловы рэйсаў парыскі аэрапорт Арлі, на 30 адсоткаў скарочана колькасьць рэйсаў у іншых аэрапортах. У сераду спрэчны законапраект паступіць на разгляд у Сэнат.
XS
SM
MD
LG