Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камісія вывучае падзеі ў Кіргізстане


У Кіргізстане прыступіла да працы міжнародная камісія па вывучэньні фактаў і прычынаў міжэтнічных сутыкненьняў на поўдні краіны. Каардынатарам экспэртнай групы зьяўляецца Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ).

Як адзначыў спэцыяльны прадстаўнік Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ па Цэнтральнай Азіі Ціма Кюльенен, у камісіі няма паліцэйскіх функцый, і яе працу нельга прыраўняць да крымінальнага расьсьледаваньня. "Гэта будзе толькі расьсьледаваньне падзей", сказаў Кюльенен. Ахвярамі сутыкненьняў паміж кіргізамі і ўзбэкамі сёлета ў чэрвені сталі сотні чалавек.
XS
SM
MD
LG