Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэсты ў Бішкеку


У сталіцы Кіргізіі Бішкеку каля трох тысяч прыхільнікаў апазыцыйнай партыі "Адзіны Кыргызстан" выйшлі на мітынг, патрабуючы дапусьціць партыю ў парлямэнт.

Як заявіў яе лідэр – былы сьпікер парлямэнту Адахан Мадумараў, – "Адзіны Кіргізстан" пераадолеў на парлямэнцкіх выбарах 10 кастрычніка неабходны 5-працэнтны бар'ер, сабраўшы 142 000 галасоў выбаршчыкаў. Аднак Цэнтрвыбаркам у апошні момант падняў плянку да 150 тысяч галасоў, каб не прапусьціць апазыцыянэраў у парлямэнт.

Калі партыю "Адзіны Кыргызстан" не пусьцяць у парлямэнт, сытуацыя ў краіне можа выбухнуць, выбарнікі ня зьмірацца з несправядлівасьцю", – папярэдзіў Мадумараў.

У паўднёвым горадзе Ош больш за сотню прыхільнікаў "Адзінага Кіргізстану" пачалі бестэрміновую галадоўку. Пратэстоўцы выставілі ўльтыматум Цэнтрвыбаркаму – да 19 кастрычніка апублікаваць канчатковыя вынікі выбараў. У адваротным выпадку апазыцыянэры прыгразілі вывесьці на вуліцы дзясяткі тысяч людзей, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG