Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан. Усё яшчэ лічаць галасы


У Аўганістане, дзе працягваецца падлік галасоў на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў верасьні, прызнаныя несапраўднымі бюлетэні з сотняў участкаў з-за парушэньняў. Усяго ў дзень выбараў было адкрыта больш за пяць з паловай тысяч выбарчых участкаў. 571 участак, па дадзеных Цэнтравыбаркаму, прадаставіў непраўдзівыя зьвесткі.

Акрамя таго, ад кандыдатаў і выбарнікаў паступіла прыкладна 4 тысячы 670 скаргаў, якія будуць улічаныя пры падвядзеньні вынікаў. Абвяшчэньне папярэдніх вынікаў выбараў перанесьлі на 20 кастрычніка. Раней іх хацелі аб’явіць у мінулую нядзелю.
XS
SM
MD
LG