Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Сталічныя мэдыкі зафіксавалі першы ў гэтым сэзоне выпадак захворваньня на грып, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Менскі гарадзкі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. За апошні тыдзень, з 11 па 17 кастрычніка, у Менску зарэгістравана 22 698 выпадкаў вострых рэсьпіраторных захворваньняў і 1 выпадак грыпу. Шпіталізавана за тыдзень 344 чалавекі, прычым 97% зь іх — дзеці да 17 гадоў.

Менавіта ў апошнюю дэкаду кастрычніка летась пачалася эпідэмія грыпу.

Між тым гарадзкія ўлады занепакоеныя сытуацыяй з вакцынаваньнем супраць грыпу на сталічных прадпрыемствах. Пра гэта паведаміў на апэратыўным паседжаньні намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў. Некаторыя буйныя прамысловыя і будаўнічыя прадпрыемствы адмаўляюцца прышчапляць працаўнікоў за кошт уласных сродкаў.

Усяго сёлета плянуецца прышчапіць ад грыпу 420 тысяч менчукоў. На 15 кастрычніка вакцынаваныя каля 145 тысяч чалавек.

Міністэрства аховы здароўя разаслала ў аптэкі ліст з просьбай, каб падчас уздыму захворвальнасьці яны падоўжылі працоўны дзень, а па магчымасьці каб наагул працавалі круглыя суткі і без выходных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG