Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран заклікае Ірак сфармаваць урад


Прэм’ер-міністар Іраку Нуры Аль Малікі сёньня прыбыў у Іран. У часе сустрэчы зь ім кіраўнік і духоўны лідар Ірану Аятала Алі Хамэнэі заклікаў Ірак да хутчэйшага фармаваньня ўраду. Аль Малікі працягвае турнэ па краінах рэгіёну з мэтай заручыцца зьнешняй падтрымкай пры спробе паўторнага вылучэньня на сваю пасаду. Урадавы крызыс працягваецца ў Іраку ўжо 7 месяцаў. Кааліцыя Аль Малікі “Дзяржава закона” на выбарах у сакавіку пацярпела паразу.
XS
SM
MD
LG