Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гэтыя дні не пазайздросьціш вэб-майстру Свабоды, якому штодня даводзіцца мадэраваць дыскусію на нашым сайце.

Прэтэндэнтаў у прэзыдэнцкія кандыдаты – усё яшчэ штук пятнаццаць або неяк так, а калі ўлічваць прэтэндэнта з прозьвішчам Народны Байкот, дык і таго болей. Паколькі Свабода цьвёрда пастанавіла захаваць за сабой пазыцыю самага дэмакратычнага ды адначасова самага карэктнага беларускага інтэрнэтнага рэсурсу, нашаму вэб-майстру трэба штодня чытаць апэратыўныя зводкі з тузіна розных франтоў (ну, магчыма, франтоў, на якіх вядуцца сапраўдныя баявыя дзеяньні, крыху менш), каб сарыентавацца, хто каго куды чым б’е, і каб на нашым сайце адлюстраваць гэтую бойку як мага больш усебакова, карэктна і ўраўнаважана. І каб яшчэ самому захаваць псыхічную раўнавагу...

Усё ж перавага кампаніі 2006 году зь Мілінкевічам як "адзіным" была ў тым, што ўсе лупілі у адзін бок, і ўсё было больш-менш ясна. А зараз усё зьмяшалася – пікеты лукашыстаў і пікеты нацыяналістаў, цыцкі Нікандравай і намёк на цыцкі Дзягілевай, байкот Пазьняка і кот Някляева, грошы Беразоўскага і грошы Патоцкага...

Пачнем, аднак, ня з бойкі, а з постынгу пра карысьць банальнай ранішняй руханкі для атлусьцелага народу:

Іна, Менск: "Беларусы таўстыя таму, што не займаюцца фізычнымі практыкаваннямі. Ну не прынята ў нас шмат рухацца і ўсе тут. Толькі у каго праца такая, дзе трэба рухацца, на весцы/лецішчы працуюць, тлушчы зганяюць. Дарэчы, нават банальная ранішняя руханка - проста памахаць рукамі ды прысесці раз-другі і адзін прыпынак пешшу прайсці - даюць добры эфект!"

А цяпер пра рэчы менш істотныя, то бок, пра палітыку.

Сонечны, Civita Solis: Людзі, нельга хадзіць на плошчу за папамі гапонамі і попікамі гапончыкамі з псэўдаапазыцыі. Завядуць у тупік, як ужо заводзіў быў Мілінкевіч. Потым у лепшым выпадку заклікаюць разыходзіцца па хатах (як яны ўжо рабілі). Вось вернецца лідэр нацыі Зянон Пазьняк, тады трэба ісьці на плошчу. Але ўсё гэта можна рабіць толькі пасьля агульнанароднага правядзеньня байкоту псэўдавыбараў.

pcholkin, Віцебск: Ну как же достали эти КХП-цы!!! Эти сосуды в себе!!! Они уже вызывают такие же эмоции как и лука! Христиане, а нарушают 1-ю заповедь! А ведь на последних выборах голосовал за Позняка(((

Mikola, Mensk: Спасибо, один лидер уже лет 15 призывает к бойкоту. Благодаря ему Лукашенко до сих пор и находится во власти, причём оппозиция практически добровольно все ветки власти ему в лапы и отдала. От того, что вы будете сидеть дома, ситуация не изменится. Единственное, чего Лукашенко боится на самом деле, - это НАРОД. И пока мы сидим дома, он может спать спокойно. Вспомните хотя бы 2006-й год, пока были протесты, он неделю глаз не смыкал. Вылез потом интервью давать с огроменными мешками под глазами. За неделю постарел лет на 10.

Тэатразнаўца, Кліо: Ня выйзде й цяпер надурыць людзей гэтаму тэатральнаму псэўда-БНФ. Усе за дзядзькам Зянонам і сапраўдным Фронтам на Народны Байкот правальнага выбарчага шоў!

аматар Тэатру: Усе пашыхтаваліся - і на канапу, ладзіць народны байкот. Гэта такое цяжкае, самаахвярнае змаганьне - сідзець склаўшы ручкі і нічога не рабіць. Ну хіба што паплявузгаць на форумах сабек дазволім. Ці з'едзем на эміграцыю ўслед за сьв. Зянонам. Кожны эмітграваўшы КХПшнік - гэта яшчэ адзін крок да вызваленьня Бацькаўшчыны. Жыве Беларусь!

Тольки балбатаваць!: ну выявили посредством бойкота фальсификации, ну выявили пятикратное расхождение - и что? куда нести паперы? в ОБСЕ или в Гаагу? в Бруклин? дык они в курсе, АГЛ сам сказал, что прошлые выборы были фальсифицированы как минимум на 15%. бойкотировать чтобы выявить? чтоб самому себе что-то доказать? или доказать еще кому-то? так все и так всё знают. ну может полные дауны не в курсе. не вижу смысла в этом действе. в таком случае проще вообще на всё забить. или покрасить стены в желтый цвет. результат будет таким же. иммитаторы бурливай кипучай дзейнасци и гераичнага змагання под названием бойкот, ... вашу

Сёньня пляшку чэскага піва мы даем інтэрнаўту зь мянушкай "Николай", які ў адным месцы растлумачыў сувязь паміж свабодай і туалетамі...

Николай: Наивный вы человек: думаете есть страны, где можно вот так просто взять и начать критиковать начальство без каких либо последствий? Иерархия на рабочем месте для того и создана, чтобы каждый знал своё место. И если вы думаете, что с приходом к власти Некляева или Кукляева вы сможете без стука с ноги открывать дверь в кабинет директора или плясать гопака с б-ч-б флагом в столовой какого-нибудь Ниссана или Форда, то смею вас заверить: вас ждет жестокое разочарование... Критиковать тех, кто платит вам зарплату, не принято нигде. Хочешь критиковать - работай на себя. Руку дающего зачастую приходится лизать, в переносном смысле, конечно, и хорошо, если руку. Свобода, знаете-ли - очень дорогое удовольствие... И не у всех хватает сил и мозгов для ее достижения. Кому-то придется и туалеты драить, и ровняйсь-смирно делать.

...а ў іншым – сувязь паміж кантрактнай сыстэмай і вольным рынкам:

Николай: С контрактной системой(КС) не всё так однозначно. Безусловно, в теории КС - очень прорыночное и пробизнес введение, т.к. позволяет бизнесу быстро разворачивать и также быстро сворачивать проекты особо не напрягаясь по поводу социалки. Но, контракты пересматриваются только по их истечении, значит уволить в марте если контракт до ноября уже не так и просто. Второе важное замечание - КС может быть прорыночной только если существует большая реальная безработица - процентов 7 как минимум. Тогда существует большой пул готовой к найму рабсилы, естественно согласной работать по дешевке, (т.к. безработица высокая, места ценятся и при рынке социальные выплаты очень маленькие), рабсила, которую можно легко нанять и также легко выгнать. Но это второе утверждение мало согласуется с всеобщей занятостью, насколько я знаю во многих госучреждениях запрещают

увольнять людей. Если КС была бы действительно прорыночным введением, то наши проммонстры давно уже выгнали бы 80% своих работников. Так что с КС на мой взгляд сложилась довольно таки абсурдная ситуация. Суть КС скорее контроль, а не создание действительно мобильного и ликвидного рынка рабочей силы, где любой работник - всего лишь обезличенный бесправный товар.

У гэты апошні постынг мы так і не ўрубіліся, але – самі прызнаеце – ён гучыць салідна. Так што піва даем без ваганьняў. Нават Нобэлеўскія прэміі часам даюць за тэксты, у якія большасьць не ўрубаецца. Паспрабавалі калісьці ўрубіцца ў нейкі раман Сэмюэла Бэкета? Ну вось, самі бачыце... А яму ж далі Нобэля ў 1969.

XS
SM
MD
LG