Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія праводзіць вучэньні па натаўскім сцэнары


У Латвіі сёньня пачаліся вайсковыя сухапутныя і паветраныя вучэньні, найбуйнейшыя з моманту ўступленьня краіны ў НАТО у 2004 годзе. Вучэньні “Удар шаблі 2011” пройдуць да 31 кастрычніка, у іх бяруць удзел каля 2 тысяч вайскоўцаў з краін Балтыі, Польшчы і ЗША. Асноўная мэта вучэньняў – падрыхтоўка да ўдзелу ў міжнароднай місіі падтрыманьня бясьпекі ў Аўганістане. На мінулым тыдні сэйм Латвіі працягнуў удзел сваіх вайскоўцаў у аўганскай місіі яшчэ на год. На вучэньнях прысутнічаюць назіральнікі з Расеі, Беларусі, Літвы, Эстоніі і Швэцыі.
XS
SM
MD
LG