Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 31 кастрычніка, у нядзелю, шэсьця і мітынгу ў гонар Дня памяці продкаў — Дзядоў.

Збор удзельнікаў шэсьця а 10:30 каля будынка гадзіньнікавага заводу, побач са станцыяй мэтро "Парк Чалюскінцаў".

Аб 11-й гадзіне — пачатак шэсьця, якое пройдзе па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка, Мірашнічэнкі.

А 14.00 — пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG