Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане вырашаюць, як сфармаваць парлямэнт


Каб выйсьці з патавай сытуацыі вакол фармаваньня парлямэнту, кіргіская апазыцыйная партыя “Ата-Журт” прапануе правесьці круглы стол з удзелам міжнародных назіральнікаў, партый, а таксама прадстаўнікоў Расеі і ЗША. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня заяве партыі. “Ата-Журт”, у якой нямала былых функцыянэраў ураду Бакіева і яго прыхільнікаў, стала адным зь лідараў выбараў. Паводле папярэдніх вынікаў, на парлямэнцкіх выбарах 10 кастрычніка ў Кіргізстане перамаглі пяць партый, дзьве праўрадавыя і тры апазыцыйныя, яшчэ адна апазыцыйная партыя патрабуе перападліку галасоў, сьцьвярджаючы, што яна таксама пераадолела 5 працэнтны бар’ер для атрыманьня дэпутацкіх мандатаў.
XS
SM
MD
LG