Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“На тэлебачаньні — толькі адзін кандыдат, якога ўсе ведаюць”


Зь якіх крыніцаў вы атрымліваеце інфармацыю пра выбарчую кампанію ў Беларусі? На гэтае пытаньне адказваюць мінакі ў Горадні.

Спадар: “Мяне кампанія цікавіць, толькі інфармацыі я штосьці нідзе ня бачу. У прэсе яе няма, па тэлебачаньні — толькі адзін кандыдат, якога ўсе ведаюць.А так трэба ў інтэрнэце паглядзець, бо мяне гэтая інфармацыя турбуе, бо я за сваю радзіму хвалююся. Няма інфармацыі”.

Спадарыня: “Перажываем, хочам лідэра… Хацелася б ведаць аб кандыдатах іншых, праграму, што яны нам абяцаюць”.

Спадар: “Ёсьць пікеты, я, у прынцыпе, не распытваў, да мяне прыходзілі на кватэру тры разы, падпісаўся за Лукашэнку, цяперашняга прэзыдэнта, далей — Раманчук, з Сапоцкіна ў нас, і нейкі пісьменьнік. Траім пакуль я даў дабро”.



Спадарыня: “Толькі па тэлебачаньні. Там было, што пачалася такая акцыя, і што вельмі шмат пікетаў. Але дзе яны — Бог іх ведае! А да мяне не зьвярталіся”.

Спадар: “У маім разуменьні: быць кандыдатам у прэзыдэнты няпроста. Вось глядзіце: нейкая там беспрацоўная ці нянька, умоўна кажучы, хоча. Але трэба мець трошку ў галаве, трэба мець досьвед”.

Спадар: “Пакуль інфармацыі ня маю. Хто іх ведае? Каля парку стаялі ў суботу і нядзелю, але я на лецішчы быў”.

Спадар: “Я тры тыдні як пачаў чытаць “Народную Волю”, і ў апошнім нумары — адказы Казуліна: удзельнічаць у выбарах ці не? Сам я ўжо шмат гадоў не хаджу на выбары. Такія выбары не задавальняюць мяне як асобу, як грамадзяніна, як выбаршчыка. Можа яшчэ пажыву, то раз адзін і паўдзельнічаю”.

Маладая спадарыня з маці: “На вуліцы там увесь час стаяць насупраць помніка, каля кінатэатру “Гродна”. Падыходзілі, цікавіліся, але ўсё роўна ня ведаеш чалавека. Лукашэнку ведаеш, а іншых — не. То мы і ня знаем, за каго галасаваць. Мы яшчэ чакаем, думаем. Можа, і баімся, ёсьць працэнты нейкія страху. Усе баяцца, я ўпэўнена, што ўсе баяцца!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG