Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН праводзіць канфэрэнцыю аб разнастайнасьці прыроды


У японскім горадзе Нагоя сёньня адкрылася дзесятая канфэрэнцыя краін-удзельніц канвэнцыі ААН «Аб біялягічнай разнастайнасьці». Удзельнікі канфэрэнцыі з больш як 190 краінаў абмяркуюць новы плян захаваньня разнастайнасьці відаў і экасыстэм на Зямлі. Паводле справаздачы ААН, чалавецтву не ўдалося да 2010году, абвешчанага Годам біялягічнай разнастайнасьці, дабіцца пастаўленых да гэтай даты мэтаў. Спэцыялісты адзначаюць, што з-за скарачэньня натуральных арэалаў пад пагрозай зьнікненьня знаходзяцца каля 20 працэнтаў расьлінных відаў. Так, на зьмены экалёгіі асабліва чульліва рэагуюць, напрыклад, хваёвыя пароды або яшчаркі. На канфэрэнцыі ў Нагоі краіны абмяркуюць новы плян захаваньня біяразнастайнасьці і экасыстэм на 2011-2020 гады. Новы плян прадугледжвае 20 мэтаў, сярод якіх, у прыватнасьці, спыненьне празьмернага адлову рыбы, зьніжэньне забруджваньня навакольнага асяродзьдзя і іншыя.
XS
SM
MD
LG