Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Ніхто не пацярпеў, заведзеная крымінальная справа за хуліганства, вядзецца пошук зламыснікаў", - паведамілі агенцтву "Інтэрфаксу" ва ўправе ўнутраных спраў Бабруйску.

"Адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі. У тым ліку і пра датычнасьць да гэтага злачынства тых зламысьнікаў, якія ў пры жніўня сёлета кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю на тэрыторыю амбасады Расеі ў Менску", - удакладнілі суразмоўцы Інтэрфаксу.

На сайце belarus.indymedia.org пішацца, што напад у Бабруйску адбыўся 16 кастрычніка, і адказнасьць за яго бяруць на сябе актывісты анархісцкага руху, тлумачачы гэта, як праяву салідарнасьці з арыштаванымі раней паплечнікамі.

30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю амбасады Расеі ў Менску бутэльку з запальнай сумесьсю. У выніку згарэла машына дыпляматычнага прадстаўніцтва. У інтэрнэце зьявілася паведамленьне, у якім адказнасьць узяла на сябе раней невядомая анархісцкая групоўка "Сябры свабоды". Пасьля гэтага адбыліся шматлікія затрыманьні падазраваных ў нападзе – найперш актывістаў анархісцкага руху.

6 верасьня невядомыя закідалі «кактэйлямі Молатава» турму на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG