Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешняга апэратара інтэрнэт-трафіку вызначаць праз конкурс


Конкурс на права пропуску зьнешняга інтэрнэт-трафіку будзе абвешчаны ў бліжэйшы час, паведаміў міністар сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей.

"Пакуль гаворка ідзе пра аднаго апэратара", — удакладніў міністар.

Панцялей адзначыў, што "ў інвэстараў заўсёды была зацікаўленасьць атрымаць права на пропуск зьнешняга інтэрнэт-трафіку. Аднак размовы заўсёды ішлі пра атрыманьне гэтага права бязь нейкіх асаблівых умоваў".

Права пропуску зьнешняга інтэрнэт-трафіку, акрамя "Белтэлекаму", атрымае Нацыянальны цэнтар абмену трафікам, які будзе створаны да 1 сьнежня, паводле ўказу № 515.

Пра гэта паведамляе БелТА.
XS
SM
MD
LG