Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнікі Сірыі і Саўдаўскай Арабіі абмеркавалі становішча ў Іраку


Кіраўнікі Сірыі і Саўдаўскай Арабіі заклікалі Ірак сфармаваць урад з удзелам усіх асноўных палітычных сілаў краіны.

Саўдаўскі кароль Абдала і прэзыдэнт Сірыі Башар Асад сустрэліся пад Эр-Рыядам і абмеркавалі сытуацыю ў Лібане і ў Іраку. Яны выказалі перакананьне, што толькі ўрад здолее забясьпечыць у Іраку нацыянальную еднасьць.

Палітычныя сілы Іраку з сакавіка, калі адбыліся выбары ў парлямэнт, ня здолелі дамовіцца аб складзе новага ўраду. Адзін з кандыдатаў на пасаду прэм’ер-міністра, Іяд Алаў’і, у інтэрвію тэлекампаніі CNN абвінаваціў Іран ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Іраку і ў імкненьні дэстабілізаваць сытуацыю на Блізкім Усходзе. Пазыцыя шыіцкага Ірану можа быць вызначальнай пры вырашэньні ўрадавага крызісу ў Багдадзе.
XS
SM
MD
LG