Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі сустракаюцца Мэркель, Мядзьведзеў і Сарказі


У горадзе Давіль на поўначы Францыі сёньня пачнецца трохбаковая сустрэча кіраўнікоў Расеі, Францыі і Нямеччыны, якая працягнецца два дні.

Асноўнымі тэмамі перамоваў Дзьмітрыя Мядзьведзева, Ангелы Мэркель і Ніколя Сарказі будуць праблемы эўрапейскай бясьпекі, у тым ліку пытаньне стварэньня ў Эўропе сыстэмы супрацьракетнай абароны НАТА. Будуць таксама абмяркоўвацца магчымасьць спрашчэньня візавага рэжыму паміж Расейскай Фэдэрацыі і краінамі Эўразьвязу, ядзерная праграма Ірану і блізкаўсходняе мірнае ўрэгуляваньне.
XS
SM
MD
LG