Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Бэльгіі пачаўся страйк чыгуначнікаў


У Бэльгіі пачаўся 24-гадзінны страйк чыгуначнікаў. Ён паўплывае ня толькі на рух мясцовых цягнікоў, але і на хуткасныя рэйсы “Эўрастар”, якія зьвязваюць сталіцу Бэльгіі з Лёнданам. Усе рэйсы гэтых цягнікоў па маршруце Брусэль-Лёндан скасаваныя. Цягнікі з Лёндану будуць накіроўвацца ў францускі Ліль, адкуль пасажыраў будуць дастаўляць у Брусэль аўтобусамі.

Арганізатары страйку пратэстуюць супраць рэканструкцыі чыгуначнага транспарту ў Бэльгіі, якая можа прывесьці да скарачэньня працоўных месцаў
XS
SM
MD
LG