Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: мужчына стрэліў у рэдактарку пракрамлёўскага тэлеканалу


У Маскве сёньня была параненая супрацоўніца міжнароднага тэлеканалу Russia Today.

У паведамленьні, якое распаўсюдзіў тэлеканал, гаворыцца, што інцыдэнт здарыўся ў рэстаране, дзе адзін з наведвальнікаў пачаў гучна зьневажаць рэдактарку Натальлю Архіпцаву. Тая пачала адказваць на зьнявагі, пасьля чаго мужчына стрэліў ёй у нагу з траўматычнага пісталета, прастрэліўшы лытку. Пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі.

Пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу "хуліганства", пасьля чаго падазраванага адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Англамоўны тэлеканал Russia Today папулярызуе пазыцыю Крамля адносна расейскіх і міжнародных падзеяў.
XS
SM
MD
LG