Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі другі раз напалі на апазыцыйных зборшчыкаў подпісаў


Пікеты па збору подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў у Гомелі за 2 гадзіны да нападу
Пікеты па збору подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў у Гомелі за 2 гадзіны да нападу
17 кастрычніка ў Гомелі на пляцоўцы ля новага ўнівэрмагу адбыўся чарговы напад на пікеты зборшчыкаў подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта.

Грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі, зборшчык подпісаў за Ўладзімера Някляева, паведаміў, што малады мужчына на добрым падпітку з асаблівым цынізмам зьдзекаваўся зь пікетоўцаў – хапаў з рук пашпарты грамадзянаў, якія ставілі падпісы за апазыцыйных прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта, пазьбіваў нагамі пляншэты з партрэтамі Мікалая Статкевіча, Яраслава Раманчука, Андрэя Саньнікава. Чыркаў запалкамі і кідаў у зборшчыцу подпісаў за Саньнікава, перавярнуў стол, на які вёўся збор подпісаў за Някляева. Пры гэтым нападнік груба лаяўся.

Спадар Жукоўскі кажа, што побач знаходзіліся так званыя народныя дружыньнікі, але яны не сунялі хулігана, а хутка пайшлі прэч:

“Мы вымушаны былі ўдваіх з Юрасём Захаранкам затрымаць нападніка й перадаць яго міліцыянтам, што прыехалі па нашаму выкліку.

Пакуль невядома імя хулігана. Як сьцьвярджала міліцыя, пры ім не было дакумэнтаў. Хулігана адвезьлі ці то ў пастарунак, ці то ў мэдвыцьвярэзьнік.

Цікава, што на пачатку да зборшчыкаў подпісаў падыходзілі трое мужчын, якія спрабавалі ўчыніць неразьбярыху. Зборшчыкі подпісаў шляхам ушчуваньняў адвялі іх ад пікетаў. З траіх вярнуўся неўзабаве толькі нападнік.

Гэта ўжо другі напад на зборшчыкаў подпісаў ля ўнівэрмагу. Першы раз падобны інцыдэнт здарылася акурат тыдзень таму – у нядзелю, 10 кастрычніка. Ахоўнікі, відаць, аднесьлі гэта на звычайнае непаразуменьне, паколькі ніякай інфармацыі зь міліцыі зборшчыкам подпісаў не паступала
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG