Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Чэхіі прайшлі муніцыпальныя выбары


Чэскія ўлады абнародавалі вынікі выбараў у муніцыпальныя органы ўлады. Традыцыйна бальшыню галасоў на іх атрымалі незалежныя грамадзкія аб'яднаньні. На другім месцы па колькасьці мандатаў – прадстаўнікі правай партыі грамадзянскіх дэмакратаў. За імі – левыя сацыял-дэмакраты, правыя хрысьціянскія партыі і камуністы.

Асноўная барацьба разгарнулася паміж дзьвюмя найбуйнейшымі партыямі: правымі грамадзянскімі дэмакратамі, якія па выніках нядаўніх парлямэнцкіх выбараў сфармавалі ў чэскім парлямэнце кааліцыю і апазыцыйнымі сацыял-дэмакратамі.

Калі паводле колькасьці мандатаў першыя атрымалі перамогу, то паводле працэнтаў больш галасоў набралі сацыял-дэмакраты.
XS
SM
MD
LG