Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайлянд: "чырвоныя кашулі" зноў пратэстуюць


Некалькі тысяч чалавек сабраліся на дэманстрацыю пратэсту ў Тайляндзе – трэці раз за мінулы месяц.

Прыхільнікі апазыцыйнага руху "Чырвоныя кашулі" выйшлі на вуліцы ў горадзе Аюттхая, які знаходзіцца ў 70-і кілямэтрах на поўнач ад сталіцы.

У самой сталіцы дзейнічае надзвычайнае становішча і ўсе палітычныя акцыі забароненыя.

Працяглыя пратэсты "чырвоных кашуль", якія прайшлі ў Бангкоку сёлета ўвесну выліліся ў крывавыя забурэньні, у выніку якіх загінулі болей за 90 чалавек.

Шматлікія лідэры апазыцыі былі зьняволеныя паводле абвінавачаньняў у тэрарызьме.
XS
SM
MD
LG