Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран гатовы аднавіць ядзерныя перамовы


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад выказаўся за аднаўленьне перамоваў зь міжнароднай супольнасьцю аб сваёй ядзернай праграме. У прамове, якую трансьлявала нацыянальнае тэлебачаньне, іранскі лідэр, аднак, зазначыў, што дамаўленьні павінны быць справядлівымі для ўсіх бакоў.

Раней Эўразьвяз прапанаваў Тэгерану аднавіць перамовы са Злучанымі Штатамі, Вялікай Брытаніяй, Кітаем, Францыяй, Расеяй і Нямеччынай у сярэдзіне лістапада.

Нядаўна Рада бясьпекі ААН увяла чацьвёрты раўнд міжнародных санкцыяў супраць Ірану за недастатковае супрацоўніцтва зь Міжнародным агенцтвам па атамнай энэргіі. Захад падазрае, што Тэгеран імкнецца стварыць ядзерную зброю. Іран гэтыя закіды адрынае.
XS
SM
MD
LG