Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Філіпінам пагражае тайфун


Тысячы чалавек пакінулі свае дамы на поўначы Філіпінаў, дзе заўтра чакаецца магутны ўраган, які затым рушыць на Кітай.

Тайфун "Магі" – самы сур'ёзны ўраган на Філіпінах у гэтым годзе, які пагражае раёнам, дзе вырошчваецца рыс.

Улады зачынілі школы, адмянілі паездкі па моры і назапасілі харчы ды лекі.

Салдаты і добраахвотнікі знаходзяцца ў стане гатоўнасьці на выпадак паводак і апоўзьняў.

У мінулым годзе ў выніку тайфуну на Філіпінах загінула 250 чалавек.
XS
SM
MD
LG