Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мультыкультурнага грамадзтва ў Нямеччыне не атрымалася


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль лічыць, што спроба пабудаваць у краіне мультыкультурнае грамадзтва не атрымалася.

Такое меркаваньне яна выказала ў Патсдаме, выступаючы на сходзе маладых актывістаў узначаленага ёй Хрысціянска-дэмакратычнага зьвязу. "Канцэпцыя мультыкультуралізму, калі прадстаўнікі розных народаў жывуць шчасьліва бок аб бок адзін з адным, не працуе", – сказала канцлер.

Мэркэль падкрэсьліла, што імігранты павінны прыкладаць больш намаганьняў да таго, каб інтэгравацца ў нямецкае грамадзтва, перш за ўсё, вывучыць мову.

Заява прагучала на фоне выказаных нядаўна шэрагам уплывовых палітыкаў краіны меркаваньняў аб магчымых праблемах, зьвязаных з прытокам мігрантаў.
XS
SM
MD
LG