Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя: пратэставалі сотні тысяч


У гарадох Францыі сёньня прайшлі масавыя маніфэстацыі супраць плянаў ураду павялічыць пэнсійны ўзрост да 62 гадоў. Паводле дадзеных паліцыі, на вуліцы Парыжу выйшлі 50 тысяч дэманстрантаў. Прафсаюзы сьцьвярджаюць, што іх было каля 300 тысяч. Паводле ўладаў, па ўсёй краіне ў дэманстрацыях узялі ўдзел сотні тысяч чалавек.

Выступленьні працоўных, падтрыманыя студэнтамі, доўжацца ў Францыі ўжо пяты дзень. Гэта прывяло да збояў у працы чыгуначнага і паветранага транспарту, многіх прадпрыемстваў.
XS
SM
MD
LG