Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косава: зьмены ва ўрадзе


У Косаве партыя былога прэзыдэнта Фатміра Сэйдыу сёньня заявіла пра выхад з ураду прэм’ер-міністра Хашыма Тачы. Дэмакратычная ліга Косава папярэдзіла, што яе рашэньне набудзе моц у панядзелак. Гэты крок зроблены на наступны дзень пасьля прызначэньня на люты ўсеагульных выбараў у Косаве.

У цяперашнім урадзе, які складаецца з 12 чалавек, прадстаўнікі Дэмакратычнай лігі займалі шэсьць пасадаў, улучна з пасадамі віцэ-прэм’ера і міністра замежных справаў.
XS
SM
MD
LG