Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз прапануе аднавіць перамовы з Іранам 15 лістапада


Вярхоўная прадстаўніца Эўрапейскага Зьвязу ў вонкавай палітыцы Кэтрын Эштан прапанавала аднавіць 15 лістапада перамовы паміж вялікімі дзяржавамі і Тэгеранам у праблемах яго ядзернай праграмы. Раней Эштан атрымала ад іранскага боку станоўчы адказ на прынцыповую прапанову аб аднаўленьні перамоваў у лістападзе.

Абмеркаваньне іранскай ядзернай праблемы паміж прадстаўнікамі Вялікай Брытаніі, Кітаю, Расеі, ЗША і Нямеччыны з аднаго боку і дэлегацыяй Ірану – з другога было перапыненае 1 кастрычніка 2009 году.
XS
SM
MD
LG