Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адкрылі найдаўжэйшую канатную дарогу


На поўдні Армэніі сёньня адкрылі самую доўгую ў сьвеце канатную дарогу – 5 кілямэтраў 700 мэтраў. Яна праходзіць над цясьнінай і ракой Варатан і вядзе да Тацеўскага манастыра – гістарычнага, культурнага і рэлігійнага помніка, заснаванага ў ІХ стагодзьдзі.

Кошт канатнай дарогі – 18 мільёнаў даляраў. Асноўную частку сродкаў склалі прыватныя ахвяраваньні. На адкрыцьці канатнай дарогі прысутнічалі прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян і каталікос усіх армянаў Гарагін Другі.
XS
SM
MD
LG