Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Шатэрнік: "Я мару стварыць помнік гісторыі нашай незалежнасьці"


Алесь Шатэрнік

Алесь Шатэрнік

16 кастрычніка свой сямідзясяты дзень народзінаў сьвяткуе скульптар, жывапісец, сябра мастакоўскай суполкі "Пагоня" Алесь Шатэрнік. Аўтар помнікаў Рагнедзе, Усяславу Чарадзею, Тадэвушу Касьцюшку ды многім іншым выбітным беларускім асобам марыць убачыць у цэнтры сталіцы галоўны твор свайго жыцьця — скульптурную кампазыцыю, якая адлюструе шлях народа да сваёй незалежнасьці.

Алесь Шатэрнік — асоба са шматгранным талентам, зазначае старшыня мастакоўскай суполкі "Пагоня" Алесь Марачкін.

Алесь Марачкін
"Мой сябра Алесь Шатэрнік — чалавек унівэрсальны. Яму падуладная ня толькі скульптура, але і жывапіс. Гэтыя творы даволі цікавыя і маюць у гледача посьпех, таму што гэта такі нэаімпрэсіянізм. Ну, а па-другое, ён пачаў пісаць вершы, і вершы такія арыгінальныя".

Намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Сяржук Цімохаў дадае:

"Алесь Шатэрнік — гэта найперш надзвычай цікавая асоба, вельмі высокага ўзроўню мастак і скульптар, які заўсёды можа адгукнуцца на нейкую прапанову, якая датычыць нашай гістарычнай спадчыны, нашай гісторыі. Самыя найлепшыя ўражаньні ад гэтай асобы і самыя шчырыя віншаваньні".

Мастацтвазнаўца Тацяна Гаранская падкрэсьлівае глыбінную нацыянальную адметнасьць творчасьці Алеся Шатэрніка.
на працягу свайго жыцьця ніколі і ніяк ня здраджвалі беларускасьці ...

"Ён адзін зь нямногіх беларускіх творцаў, якія на працягу свайго жыцьця ніколі і ніяк ня здраджвалі беларускасьці. Ён ня проста ствараў вобразы беларускіх выдатных асобаў, гістарычных і сучасных дзеячаў культуры, а ён заўжды кожным сваім вобразам гарэў, калі ствараў яго. Таму яго творы заўжды кранаюць сэрца, кранаюць душу. Ён першы стварыў манумэнтальны скульптурны вобраз Рагнеды, які меркавалася ўсталяваць у Заслаўі ў дні тысячагодзьдзя горада".

Помнік Рагнедзе, як і мэмарыяльныя шыльды для будынкаў, дзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка і дзе працавала першая навуковая ўстанова краіны — Інбелкульт, як і Звон Свабоды і шмат якія іншыя творы Алеся Шатэрніка, зробленыя ў першай палове 90-х, сумуюць у майстэрні мастака. Цяперашняя ўлада не дае дазволу ўсталяваць іх там, куды яны прызначаліся. Але спадар Шатэрнік марыць убачыць іх у культурным ляндшафце краіны, як і той твор, у якім зьбіраецца адлюстраваць гістарычны шлях народа да незалежнасьці.

"Беларусі не хапае такога манумэнта пра нашу незалежнасьць".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG