Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аварыйная пасадка самалёта ў аэрапорце "Менск-2"


Падчас узьлёту самалёта рэйса Менск-Амстэрдам адбылася па-за штатная сытуацыя, у выніку чаго ён вярнуўся ў аэрапорт Менск-2. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на МНС.

Аварыйная пасадка самалёта адбылася 16 кастрычніка 2010 года ў 12.21. На месца здарэньня выехала каля 20 экіпажаў МНС і больш за 20 экіпажаў хуткай дапамогі. Аднак пасадка прайшла ўдала, і яны былі адкліканыя.

Па непацьверджанай інфармацыі, у самалёта, на борце якога знаходзілася 23 чалавекі, падчас узьлёту трэснула лабавое шкло, што змусіла экіпаж перапыніць палёт.
XS
SM
MD
LG