Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уга Чавэс прыбыў у Менск


Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка

Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка

16 кастрычніка ў Менск з рабочым візытам прыбыў прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Сёньня адбудзецца яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах.

Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Беларусі, Лукашэнка і Чавэс "плянуюць абмеркаваць шырокі спэктар пытаньняў двухбаковых адносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў нафтахімічнай сфэры, рэалізацыю плянаў па прамысловай каапэрацыі прадпрыемстваў, узаемадзеяньне ў будаўнічай і сельскагаспадарчай галінах, нарошчваньне гандлёва-эканамічнага і пашырэньне гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Вэнэсуэлай, а таксама актуальныя пытаньні міжнароднага парадку дня".

Па выніках перамоваў плянуецца падпісаць шэраг двухбаковых дакумэнтаў.

У ходзе візыту Чавэс наведае культурна-спартыўны комплекс "Менск-арэна" і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Прэзыдэнт Вэнэсуэлы азнаёміцца з экспазыцыяй нафтагазавага абсталяваньня, які выпускаецца ў Беларусі, а таксама з працай і магчымасьцямі будаўнічай галіны краіны, наведае адну з будпляцовак у Менску.

Гэта будзе ўжо пяты візыт прэзыдэнта Вэнэсуэлы ў Беларусь. Аляксандар Лукашэнка наведаў Вэнэсуэлу двойчы, апошні раз – у сакавіку 2010 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG