Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэнтар Масквы будзе вызвалены ад рэклямных канструкцый


Улады Масквы вызваляюць гарадзкі цэнтар ад рэклямы, рэклямныя кантракты, якія сканчаюцца ў 2011-2013 гадах, падоўжаныя ня будуць, паведамілі ў маскоўскай мэрыі.
Згодна з рэкамэндацыямі экспэртаў з Маскамархітэктуры і Камітэту рэклямы гораду міжведамасная камісія прымае рашэньні аб дэмантажы вонкавай рэклямы ў месцах, дзе канструкцыі перакрываюць гістарычныя і рэлігійныя аб'екты

Напярэдадні расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў Маскоўскай Думе на пасаду новага мэра сталіцы кандыдатуру Сяргея Сабяніна. Сабянін паабяцаў прэзыдэнту, што прыярытэтамі ў Маскве зробіць барацьбу з карупцыяй, сацыяльную абарону і каардынацыю з фэдэральным цэнтрам і вобласьцю.
XS
SM
MD
LG