Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падчас паводкі пад расейскім Туапсэ загінулі людзі


У курортным Туапсінскім раёне Краснадарскага краю ў выніку паводкі, выкліканай дажджамі загінулі шасьцёра, чацьвёра зьніклі. Пра гэта паведамілі сёньня ў мясцовым апэратыўным штабе па ліквідацыі наступстваў паводкі. Тым часам у сьледчым камітэце расейскай пракуратуры паведамілі пра ахвяраў.

Моцныя ліўні ў краі адбыліся ў ноч на сёньня. У выніку зь берагоў выйшлі дзьве ракі. 17 населеных пунктаў апынуліся щ вадзе. 280 мясцовых жыхароў эвакуяваныя. У раёне ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі.
XS
SM
MD
LG