Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сын Гамсахурдзія зьбіраецца ў прэзыдэнты


Незалежны дэпутат парлямэнта Грузіі, сын першага прэзыдэнта краіны Зьвіада Гамсахурдзія - Канстанцін Гамсахурдзія абвясьціў аб рашэньні балятавацца ў прэзыдэнты ў 2013 годзе. Гамсахурдзія, які ўзначальвае апазыцыйную партыю "Свабода", заявіў, што паколькі прэзыдэнцкія выбары 2013 года адбудуцца на аснове новай канстытуцыі, ён абавязаны яе падтрымаць.

Сын першага прэзыдэнта Грузіі не ўдзельнічаў у галасаваньні па новым праекце канстытуцыі ў першым і другім чытаньні і тлумачыў гэта тым, што пакуль ня вызначыўся з будучымі плянамі.
XS
SM
MD
LG