Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пасяджэньні ў Маскве Савету міністраў так званай "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў кіраўніка ўраду Беларусі Сяргея Сідорскага разьвіваць дачыненьні паміж краінамі незалежна ад "бягучай каньюнктуры". На паседжаньні разглядаліся выкананьне сумеснага антыкрызыснага пляну і канцэпцыі сацыяльнага разьвіцьця, а таксама саюзны бюджэт на 2011 год.

Пасяджэньне саюзнага Саўміну, на якое было вынесена 32 пытаньні, цягнулася рэкордна кароткі час — паўгадзіны. Абодва прэм'еры адзначылі, што Беларусь і Расея паступова пераадольваюць наступствы глябальнага крызісу. У студзені-жніўні двухбаковы таваразварот павялічыўся на 20% і склаў 500 мільярдаў рублёў. Экспарт беларускіх тавараў у Расею вырас на 50%. Сяргей Сідорскі заявіў, што "Беларусь настроеная на канструктыўную працу". Сёньняшнія заявы Ўладзімера Пуціна мелі выхаваўчае адценьне:

"Важна, каб гэтыя пазытыўныя працэсы разьвіваліся незалежна ад бягучай каньюнктуры. Яна бывае розная, як мы разумеем. І я глыбока перакананы, што праблемы, спрэчкі, непаразуменьні, якія ўзьнікаюць паміж блізкімі суседзямі, ды як і ў сям'і бывае, яны непазьбежныя. Але жыцьцёвыя інтарэсы, спадзевы нашых брацкіх народаў важней. Шчыра настроеныя і ў Беларусі, і ў Расеі на плённае супрацоўніцтва і цесны дыялёг".

Чаму было такім кароткім саюзнае пасяджэньне і што азначае заява Ўладзімера Пуціна? Маскоўскі палітоляг Кірыл Коктыш адзначыў:

"Гэта відавочна нейкая дэманстрацыя таго, што праблемы ёсьць у Расеі з пэўным чалавекам, але гэтых праблемаў няма ў Расеі зь
Гэта відавочна нейкая дэманстрацыя таго, што праблемы ёсьць у Расеі з пэўным чалавекам, але гэтых праблемаў няма ў Расеі зь Беларусьсю.
Беларусьсю. Па- другое, усе балючыя пытаньні, якія насамрэч былі патрэбныя Расеі, былі зьняты "да таго як". Апошнім быў газавы міні-скандал улетку. Так што пытаньняў, якія турбавалі Расею, — такіх пытаньняў у Расеі няма. Гэта значыць, што за паўгадзіны можна вырашыць і сорак пытаньняў, і больш".

Паводле палітоляга Аляксея Караля, гэта працяг ідэй, якія прагучалі на брыфінгу кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Сяргея Нарышкіна. Спадар Нарышкін палічыў магчымым аднаўленьне двухбаковых дачыненьняў, але ў тым выпадку, калі А.Лукашэнка "ўсьвядоміць шкоднасьць крокаў па дыскрэдытацыі дачыненьняў" з Масквой.

"Пацьверджаны своеасаблівы пакт аб ненападзе. Калі меркаваць па словах Пуціна, то дасягнулі тых саступак ад Аляксандра Рыгоравіча,
Пацьверджаны своеасаблівы пакт аб ненападзе.
якіх дамагаліся. Што гэта за саступкі, мы даведаемся ў працэсе разьвіцьця падзей і вынікаў выбараў".

Паводле палітоляга Вячаслава Пазьняка, расейскі бок не пайшоў насустрач у энэргетычных пытаньнях, якія найбольш хвалююць афіцыйны Менск.

"Тое, што такая сустрэча адбылася ў той момант, калі, здавалася б, канфлікт разрастаўся па ўсіх кірунках, — гэта знак таго, што абодва бакі
Абодва бакі зацікаўленыя, каб эскаляцыя канфлікту, ва ўсякім разе, была прыпынена.
зацікаўленыя, каб эскаляцыя канфлікту, ва ўсякім разе, была прыпынена. У Крамлі разьлічваюць, што трэба дачакацца вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. І тады можна займацца пытаньнямі двухбаковых дачыненьняў".

Цяпер Беларусь і Расея вядуць перамовы аб фармаваньні балянсу паставак нафты на 2011 год. Беларусь прапанавала павялічыць аб'ём бязмытных паставак нафты з 6,3 да 6,7 мільёна тон у наступным годзе. Расейскі бок лічыць, што прапановы Беларусі патрабуюць дадатковых абгрунтаваньняў. Сёньня ж намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Шаталаў заявіў пра магчымасьць разгледзець пытаньне адмены экспартнага мыта на нафту для Беларусі пасьля 2012 году, але пры ўмове кампэнсацыйных захадаў. Маўляў, у адваротным выпадку атрымліваецца датацыя беларускай эканоміцы з боку Расеі. Таксама міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко сказаў журналістам у Кіеве, што Ўкраіна павінна ўзгадняць з Расеяй тэхналягічныя аспэкты працы нафтаправоду "Адэса-Броды" ў авэрсным рэжыме і нафтаправоду "Дружба" ў рамках паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.

Пасьля саюзнага пасяджэньня прайшла сустрэча прэм'ераў Беларусі, Расеі і Казахстану. На ёй абмяркоўваліся пытаньні адзінай эканамічнай прасторы, якая павінна быць створана да 2012 году. Пакуль узгодненыя толькі тры з 20 неабходных пагадненьняў. Сяргей Сідорскі нагадаў, што кіраўнік Беларусі паставіў задачу да канца гэтага года выйсьці на падпісаньне амаль усіх пагадненьняў. І беларуская дэлегацыя настроеная на "кампрамісныя рашэньні".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG