Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чавэс сустрэнецца з Лукашэнкам 16 кастрычніка


Уга Чавэс

Уга Чавэс

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які 16 кастрычніка наведае Беларусь з рабочым візытам, агледзіць экспазыцыю нафтавага і газавага абсталяваньня.

Акрамя таго, высокі госьць азнаёміцца з магчымасьцямі будаўнічай галіны Беларусі. Менавіта гэтыя сфэры могуць стаць найбольш пэрспэктыўнымі ў супрацоўніцтве Беларусі і Вэнэсуэлы.

На 16 кастрычніка заплянаваныя перамовы кіраўнікоў дзьвюх краін у вузкім і пашыраным коле, а таксама падпісаньне шэрагу двухбаковых пагадненьняў.
XS
SM
MD
LG