Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Напад талібаў на грузавік НАТА


На паўночным захадзе Пакістану ваяўнікі сёньня напалі на аўтамабіль з грузамі для сілаў НАТА ў Афганістане.

Паводле паведамленьні мясцовых уладаў, кіроўцу і яго памочніка забілі, а грузавік падпалілі. Напад адбыўся ў раёне Хайбэры, дзе актыўныя атрады талібаў.

Інцыдэнт адбыўся праз некалькі дзён пасьля таго, як Пакістан зноў адкрыў памежны пераход на мяжы з Афганістанам, дзе ажыцьцяўляюцца пастаўкі грузаў для міжнародных сілаў.
XS
SM
MD
LG