Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Паводле дадзеных апошняга перапісу (2002 г.), у Расеі пражывае 814,7 тысяч беларусаў, якія складаюць 2,9 адсоткаў насельніцтва Расейскай Фэдэрацыі.

Фэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расейскай Фэдэрацыі паведамляе, на 1 студзеня 2010 году, у РФ пражывалі 141 914 509 чалавек.

Паводле дадзеных перапісу 2002 г., у Расеі пражывае 814,7 тысяч беларусаў, якія складаюць 2,9 адсоткаў насельніцтва Расейскай Фэдэрацыі. Аднак амбасада РБ у Маскве сьцьвярджае, што рэальна колькасьць беларусаў у РФ складае 2 мільёны чалавек.

Фэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расейскай Фэдэрацыі праводзіць адмысловыя маніторынгі дэмаграфічнага становішча Беларусі і Расеі у межых гэтак званай “саюзнай дзяржавы”. У тым ліку вывучаюцца і міграцыйныя сувязі Беларусі і Расеі.

Калі ў 1991 годзе з Расеі ў Беларусь прыбылі 58 533 тысячы чалавек, а з Расеі ў Беларусь – 45 618 чалавек, дык у 2007 годзе гэтыя паказчыкі былі, адпаведна, 7730 і 6030, а ў 2008 – 8 563 і 5 865. Аналіз міграцыйных працэсаў апошніх гадоў паказвае, што штогод у Беларусь з Расеі пераяжджае на сталае жыхарства ў сярэднім на 2-3 тысячы чалавек болей, чым колькасьць тых, хто пераяжджае з Беларусі ў Расею.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG