Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Людзі хочуць палюбіць кандыдата ў прэзыдэнты” (анонс)


Юры Дракахруст

Юры Дракахруст

Якія зьмены ў настроях грамадзтва выявіла выбарчая кампанія? Ці можна сказаць, што падчас сёлетняй кампаніі ідэалягічныя пазыцыі саступаюць месца паліттэхналёгіям? Якую ролю адыгрывае Інтэрнэт у палітычнай мабілізацыі і распаўсюдзе палітычнай інфармацыі?

Над гэтымі пытаньнямі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: блогер Віктар Малішэўскі, палітоляг Уладзімер Падгол і сябра сойму Партыі БНФ, палітоляг Юры Чавусаў.


Перадачу слухайце ў нядзелю, 17 кастрычніка, у 18 гадзінаў.

Прапануем фрагмэнты перадачы.

Віктар Малішэўск
Малішэўскі: Апазыцыя робіць са збору подпісаў шоў... Адзін палітык, былы шоўмэн, неяк сказаў: “Я заўсёды атрымліваў больш воплескаў, чым галасоў”... Вырвацца з Інтэрнэту ў рэальнае жыцьцё вельмі складана, амаль немагчыма. ... У Інтэрнэце людзі ўпэўненыя, што разумнейшыя за тых, каго абіраюць... Многія нашы кандыдаты прымаюць Інтэрнэт за жыцьцё
Уладзімер Падгол

Падгол:
Ім мала “купіць” палітыка ці аддаць яму свой голас, ім хочацца палюбіць палітыка. А няма такога... Што да Лукашэнкі, то ад любові да нянавісьці адзін крок, і нага выбаршчыка занесеная, каб зрабіць гэты крок... Ад Лукашэнкі любоў часткі выбаршчыкаў “адвалілася” з-за таго, што ён пачаў ваяваць з Крамлём... Калі б Някляеў напісаў свае словы пра любоў да Расеі мэтровымі літарамі на ўсіх пікетах, ён забраў бы лукашэнкаўскі электарат.

Юры Чавусаў
Чавусаў: Прыкладна палова тых, хто падпісваецца за апазыцыйных кандыдатаў, падпісваецца за ўсіх апазыцыйных кандыдатаў, пікеты якіх стаяць побач... Кандыдатам ня варта баяцца быць радыкальнымі, людзі менш падпісваюцца за безаблічных кандыдатаў... У сьвеце, які стомлены ад вялікіх наратываў, палітыка робіцца шоў, яна робіцца каб зацікавіць тых, хто палітыкай не цікавіцца...Каб ускалыхнуць рабочых, скажам, трактарнага заводу, Інтэрнэт непрыдатны... Кандыдаты ставяцца да Інтэрнэта як да яшчэ адной буйной газэты.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG