Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы доўгі чыгуначны тунэль


Сёньня павінна завяршыцца скразное бурэньне 57-кіламятровага тунэлю пад Гатардскім масівам у швайцарскіх Альпах. Гэта будзе самая доўгая падземная чыгунка ў сьвеце, якая ў пэрспэктыве дазволіць перанесьці на рэйкі значную долю грузавых перавозак з эўрапейскіх аўтамагістраляў.

Швайцарцы далі згоду на гэты праект на рэфэрэндуме 1998 году. Тунэль дазваляе вырашыць экалягічныя і лягістычныя праблемы, якія ўзнікаюць з ростам патоку вялікагрузнага транспарту праз тэрыторыю Швайцарыі з поўдня і поўначы Эўропы. Калі будзе адкрыта паведамленьне па тунэлі (верагодна, у канцы 2017 году), час у шляху ад Цюрыху да Мілану скароціцца з 3,5 гадзін да 2,5 гадзін, будзе створаная вось злучэньняў з поўначы на поўдзень паміж Ратэрдамам і Генуяй.
XS
SM
MD
LG