Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы астываюць да Лукашэнкі


Вялікае дасьледаваньне, прысьвечанае стаўленьню жыхароў Расеі да Аляксандра Лукашэнкі, абнародаваў расейскі фонд “Общественное мнение”.

З дасьледаваньня вынікае, што за тры апошнія месяцы рэйтынг Лукашэнкі ў Расеі ўпаў да рэкорднага за апошнія 10 гадоў мінімуму – пра сваё добрае стаўленьне да кіраўніка Беларусі паведамілі толькі 12% рэспандэнтаў.

Пры гэтым амаль палова жыхароў Расеі лічыць, што паміж Масквою і Менскам на сёньняшні дзень склаліся кепскія дачыненьні. Толькі 16% рэспандэнтаў ахарактарызавалі расейска-беларускія дачыненьні як добрыя.

Згодна з вынікамі дасьледаваньня, у паляпшэньне стасункаў паміж Беларусьсю і Расеяй вераць 20% расейскіх грамадзянаў. Адказваючы на пытаньне, чаму ў Масквы і Менску ўзьніклі праблемы, 12% расейцаў заявілі, што ўва ўсім вінаваты Аляксандар Лукашэнка, які “вядзе няправільную палітыку ў адносінах да Расеі”. Яшчэ 6% рэспандэнтаў уважаюць, што “ўлады дзьвюх краінаў ня могуць знайсьці агульнай мовы” і што прычына крыецца ў “газавым канфлікце”. Па 1% лічаць, што гэта вынік унутранай палітыкі Лукашэнкі і што ўва ўсім вінаватыя расейскія ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG