Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейская АЭС у Вэнэсуэле


Расея і Вэнэсуэла падпісалі дамову аб будаўніцтве першай атамнай электрастанцыі на тэрыторыі рэспублікі.

Пагадненьне было падпісана прэзыдэнтамі дзьвюх краін Дзьмітрыем Мядзьведзевым і Ўга Чавэсам падчас яго візыту ў Маскву.

Адпаведная дамоўленасьць была дасягнутая ў красавіку гэтага году па выніках візыту прэм'ер-міністра РФ Уладзімера Пуціна ў Каракас.

Бакі таксама падпісалі так званы "Плян дзеяньняў", якім устанаўліваюцца асноўныя кірункі супрацоўніцтва дзьвюх краінаў на пэрыяд да 2014 году, і шэраг іншых дакумэнтаў.
XS
SM
MD
LG