Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Разаншчыне шукаюць дэзэртыра з аўтаматам


У Разанскай вобласьці Расеі распачатая крымінальная справа па факце дэзэртырства радавога салдата тэрміновай службы са зброяй.

18-гадовы Віктар Заўялаў пакінуў свой пост у горадзе Рыбнае з аўтаматам "АК-74" і дзьвюма наладаванымі абоймамі.

Салдату пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Раней разанскія міліцыянты зьвярнуліся да жыхароў вобласьці з просьбай дапамагчы ў пошуках уцекача.
XS
SM
MD
LG