Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі будзе вайсковая паліцыя


У Расеі будзе створаная вайсковая паліцыя. Пра гэта паведаміў сёньня член камітэту Савету Фэдэрацыі па абароне і бясьпецы Міхаіл Сарокін.

Па словах Сарокіна, пра гэта ўчора абвясьціў начальнік Генштабу генэрал Мікалай Макараў на пасяджэньні думскага камітэту па абароне.

Колькасьць вайсковай паліцыі складзе каля 20 тысяч чалавек. Яе штат у асноўным будзе фарміравацца з вайскоўцаў, звольненых з арміі падчас вайсковай рэформы.

Галоўная задача новай структуры – змагацца з "дзедаўшчынай" ды іншымі парушэньнямі правапарадку ў арміі.

На думку праваабаронцаў, гаворка ідзе аб стварэньні яшчэ адной сілавой структуры, якая будзе падпарадкоўвацца міністэрству абароны, і ня вырашыць праблему правапарушэньняў у арміі.
XS
SM
MD
LG